З-за траўмы спіны Азаранка знялася з парнага разраду турніру ў Сіднэі
З-за траўмы спіны беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з парнага разраду турніру ў Сіднэі з прызавым фондам 618 тысяч долараў ЗША, паведамляе БелаПАН. 12 студзеня разам з расіянкай Марыяй Кірыленкай Азаранка павінна была згуляць чвэрцьфінальны матч (другі круг) супраць Клаўдзіі Янс і Аліцыі Расольскай з Польшчы.
Раней у гэты ж дзень беларуская спартсменка прайграла чвэрцьфінал адзіночнага разраду (трэці круг) экс-першай ракетцы свету Кім Клейстарс — 3:6, 2:6.
Раней у гэты ж дзень беларуская спартсменка прайграла чвэрцьфінал адзіночнага разраду (трэці круг) экс-першай ракетцы свету Кім Клейстарс — 3:6, 2:6.