З-за візіту Пуціна ў Брэст інкасатары насілі грошы ў банк пешшу
У Брэсце працягвае гучаць рэха паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якое прайшло 16 сакавіка. Як стала вядома Еўрарадыё, кардоны міліцыі дазавана прапускалі не толькі грамадскі транспарт, але і службу інкасацыі. З-за гэтага адказныя за здачу выручкі супрацоўнікі мусілі чакаць вечаровага часу, калі вядоўца паседжання прэм’ер Расіі Ўладзімір Пуцін адбыў з Брэста. Супрацоўнік адной з аптовых базаў не стаў чакаць вечара і занёс грошы ў банк... пешшу.
Нагадаем, што цэнтр горада быў ачэплены, і транспарт праходзіў са спазненнем да паўгадзіны.
Банкі, за рэдкім выключэннем, месцяцца ў цэнтры горада, а вось многія аптовыя склады і крамы – на перыферыі. Выручка на некаторых сягае дзясяткаў мільёнаў рублёў у дзень.