З-за збою мінскія банкаматы спісалі сродкі з рахунку, а грошы не выдалі
Пасля аднаўлення праграмы памылкі былі выпраўленыя, аднак грошы вярнулі пакуль не ўсім Учора ў Мінску адбыўся праграмны збой банкаматаў некаторых банкаў. Каля 40 хвілінаў кожны жадаючы зняць грошы бачыў, як з рахунку сродкі здымаліся, але банкноты не выязджалі. Як запэўніў Еўрарадыё спецыяліст БПС-Банка Мікалай Білевіч, ніхто з карыстальнікаў банкаўскіх карт грошы не згубіў. Пасля аднаўлення праграмы, усе памылкі былі выпраўленыя.
Мікалай Білевіч: “Калі ўстаўляецца картка, то ёсць такое паняцце, як даступная сума. Гэта сума, якую вы бачыце на экране. Але гэта не азначае, што гэтыя грошы насамрэч ёсць на рахунку. Гэта могуць быць і крэдыты, і шмат чаго яшчэ. Дык вось, гэтая даступная сума памяншалася без выдачы грошай”.
Па словах Мікалая Білевіча, падобны збой быў выпраўлены за 30-40 хвілінаў. У працэсінгавым цэнтры паведамілі Еўрарадыё, што амаль усім грошы вярнулі аўтаматычна.
Аператар ПЦ: “Амаль усім грошы вярнуліся аўтаматычна, калі не, то трэба, каб нам патэлефанавалі. Мы праверым і вернем іх уручную”.