За махлярства і хабар асуджаныя двое былых палкоўнікаў дзяржбяспекі

Ваенная калегія Вярхоўнага суда Беларусі асудзіла дваіх былых палкоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі за махлярства, злоўжыванне службовым становішчам і хабар.
Былы начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю КДБ Міхаіл Міхалап прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі, а былы начальнік упраўлення кадравай і ідэалагічнай працы КДБ Аляксандр Мяцеліца да 6 гадоў зняволення. Абодвух пазбавілі вайсковых званняў "палкоўнік".

Інтэрфакс