За першыя тры дні на ЦТ зарэгістраваліся больш за 7000 абітурыентаў

За першыя тры дні на ЦТ зарэгістраваліся больш за 7000 абітурыентаў

Па стане на 9.00 5 траўня на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістраваліся ўжо 7168 абітурыентаў. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў.

Для РІКВ галоўным паказчыкам з'яўляецца колькасць так званых чалавека-тэстаў— гэта рэгістрацыя абітурыента на адзін прадмет. Такіх чалавека-тэстаў на сённяшнюю раніцу зарэгістравана больш за 24 тысячы.

Па словах Фяськова, большасць абітурыентаў рэгіструецца на чатыры прадметы — такое новаўвядзенне дазволенае з гэтага года. Найбольшая колькасць чалавек зарэгістравалася на рускую мову і матэматыку — больш за 5,5 тыс. і амаль 4 тыс. абітурыентаў адпаведна. На беларускую мову, фізіку і біялогію зарэгістраваліся амаль пароўну — прыкладна па 2,2 тыс. чалавек.

Рэгістрацыя на ЦТ працягнецца па 1 чэрвеня.