Замежныя цыгарэты пачалі аздабляць па-беларуску (фота)

У Беларусі з'явіліся цыгарэты, аформленыя па-беларуску. На пачку цыгарэт West па-наску зробленыя ўсе надпісы: выходныя звесткі, паказчыкі ўтрымання смолаў і так далей. Па словах кіраўніка аддзела збыту кампаніі “Табак-Інвест” Мікалая Папандопалы, фірма самастойна, без усялякага вонкавага ўдзеяння вырашыла рабіць надпісы на пачках цыгарэт выключна па-беларуску.

Мікалай Папандопала: “Winston”, “Monte Karlo”, “Golden Gait” – усе цыгарэты будуць ужо надалей па-беларуску”.

Як высветліла Еўрарадыё, па-беларуску будуць аформленыя і астатнія цыгарэты, якія выпускае "Табак-Інвест".