Заяўніка Еўрапейскага марша Яўгена Афнагеля арыштавалі на 10 сутак
Яўгена Афнагеля, аднаго з заяўнікаў Еўрапейскага марша, арыштавалі на 10 сутак, паведамляе сайт “Хартыя’97”. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
Апазіцыянера затрымалі ўчора ўвечары праз дзве гадзіны пасля таго, як ён выйшаў з Мінгарвыканкама, дзе ўдзельнічаў у перамовах з гарадскімі ўладамі з нагоды правядзення 14 кастрычніка Еўрапейскага Марша.
Афнагеля судзілі на закрытым працэсе за дробнае хуліганства. Такім чынам, улады працягваюць арышты арганізатараў мітынга, нягледзячы на заклікі кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза спыніць рэпрэсіі і дазволіць беларусам правесці Марш мірна.
У спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна ўжо знаходзіцца сябра аргкамітэта Еўрапейскага Марша Зміцер Бародка, актывіст Леанід Навіцкі, праваабаронца Святлана Гарахавік, актывісты грамадзянскай кампаніі "За свабоду" Ігар Балыкін і Ігар Цішко.