Жонка Міхалевіча не можа высветліць, чаму яе не выпускаюць за мяжу
Мілана Міхалевіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, не можа высветліць, чаму яе не выпускаюць за мяжу, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, у ноч з 12 на 13 студзеня Мілану Міхалевіч побач з Баранавічамі затрымалі ДАІ. Супрацоўнікі КДБ, якія прысутнічалі пры затрыманні, растлумачылі Мілане, што рашэннем органа, які яны назваць не змаглі, ёй забаронены выезд з краіны да прыняцця рашэння па справе яе мужа.
"Я звярнулася ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага РАУС Мнска з просьбай растлумачыць, чаму не магу выехаць за мяжу. Мне адтуль патэлефанавалі і сталі абурацца, чаму я звяртаюся не ў КДБ. Прычыну адмовы ў выездзе я пакуль даведацца не магу, кажуць, што паведамяць ва ўсталяваныя тэрміны", — сказала Мілана Міхалевіч.
Нагадаем, Алесь Міхалевіч быў затрыманы раніцай 20 снежня. Яму прад'яўлена абвінавачванне па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня.