Журналіст "Радыё Рацыя" лічыць, што пракуратура парушыла яго правы

Гарэцкага выклікалі ў пракуратуру, каб ён даў тлумачэнні наконт супрацоўніцтва з беларускім "Радыё Рацыя". У прыватнасці, пра падзеі 17 студзеня, калі той быў затрыманы ля будынка КДБ у Мінску падчас запісу інтэрв'ю са сваякамі палітвязняў.

"Гутарка доўжылася каля гадзіны. На большасць пытанняў я адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на канстытуцыйнае права не сведчыць супраць самога сябе", — распавёў журналіст UDF.BY.

Ён лічыць гэтыя дзеянні пракуратуры парушэннем сваіх правоў на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.