Журналіст Васьковіч падазраецца ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску

Карэспандэнт газеты "Бобруйский курьер" Яўген Васьковіч падазраецца ў хуліганскім нападзе на будынак мясцовага аддзела КДБ.

Як паведаміла маці затрыманага журналіста Рушанія Іванаўна, яе сын пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання ў турму № 4 у абласным цэнтры.Тэрмін зняволення Васьковічу працягнулі на два месяцы. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве. Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства. Пазней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа,

 Нагадаем, Васьковіч быў затрыманы на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня. Асуджаны на 12 сутак, якія правёў у ізалятары на Акрэсціна.

На будынак аддзела КДБ у Бабруйску напалі невядомыя 16 кастрычніка. У яго былі кінуты бутэлькі з запальнай сумессю, паведамляе БелаПАН.