16 лістапада — успамін Маці Божай Вастрабрамскай

16 лістапада — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, якая ўшаноўваецца хрысціянамі як заступніца Літвы і Беларусі. У гэты дзень у 15.00 перад цудоўным абразом у Вільні адбудзецца літургія на беларускай мове, паведамляе сайт рыма-каталіцкага касцёла. Культ Маці Божай з Вострай Брамы вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, а копію абраза можна сустрэць у многіх беларускіх святынях, як каталіцкіх (многія з якіх носяць яе імя), так і праваслаўных.