20 гадоў таму ў Беларусі адбылася першая масавая антыкамуністычная акцыя

На сённяшні дзень прыпадаюць 20-я ўгодкі першай масавай антыкамуністычнай акцыі ў паваеннай Беларусі. 
30 кастрычніка 1988 года тысячы мінчан пад кіраўніцтвам грамадска‑палітычнага руху "БНФ "Адраджэньне" накіраваліся на паўночна‑ўсходнюю ўскраіну сталіцы Беларусі да ўрочышча Курапаты, дзе ў гады сталінізму энкавэдысты знішчылі тысячы бязвінных ахвяраў.

Супраць мірных грамадзян, якія збіраліся адзначыць ва ўрочышчы Дзень памяці продкаў "Дзяды", улады БССР накіравалі міліцыю і ўнутраныя войскі. Для разгону дэманстрацыі быў ужыты слёзацечны газ "Чаромха", нагадвае БелаПАН. Менавіта падчас той акцыі ўпершыню адкрыта быў узняты бел-чырвона-белы сцяг, які ў савецкія часы знаходзіўся пад забаронай.