Адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў
Сёння ўпершыню адзначаецца Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў. Гэтая дата была зацверджана ў снежні мінулага года рашэннем Генеральнай асамблеі ААН. Нагадаем, 29 жніўня 1949 года на палігоне ў раёне казахстанскага горада Сяміпалацінск было праведзена першае выпрабаванне ядзернай зброі ў СССР. У гэты ж дзень, але праз 42 гады палігон быў закрыты. Агулам там адбылося звыш 450 выпрабаванняў ядзернай зброі, якія мелі спусташальныя наступствы для навакольнага асяроддзя, паведамляе Першы тэлеканал.
Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў закліканы больш актыўна інфармаваць людзей пра наступствы выпрабаванняў ядзернай зброі і неабходнасці іх спынення, нагадвае РІА Новости.
Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў закліканы больш актыўна інфармаваць людзей пра наступствы выпрабаванняў ядзернай зброі і неабходнасці іх спынення, нагадвае РІА Новости.