Анлайн-бібліятэка Kamunikat цалкам аднавіла працу
Kamunikat
Сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org не працаваў больш за месяц пасля хакерскай атакі, якая адбылася 7 траўня.
Як стала вядома 19 чэрвеня, сайт анлайн-блібліятэкі ўжо цалкам аднавіў сваю працу. Пра гэта паведаміў кіраўнік ініцыятывы Яраслаў Іванюк.
Пасля травеньскай атакі пацярпелі і матэрыялы бібліятэкі, але іх атрымалася аднавіць.
Kamunikat.org — найбольшая беларуская электронная бібліятэка. Там сабраныя не толькі кнігі, але і беларуская перыёдыка. У 2025 годзе рэжым Лукашэнкі ўключыў сайт у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".