Беларускія малочнікі не паспяваюць аформіць дакументы для паставак у Расію
Многія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі не паспеюць да 1 жніўня аформіць дакументы для пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расію. Пра гэта заявіў на паседжанні Савета міністраў віцэ-прэм'ер урада Беларусі Іван Бамбіза. Як паведамляе "Інтэрфакс", не вырашаныя пытанні атрымання сертыфікатаў на малочных прадпрыемствах Гомельскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і Мінску.
Так, прадпрыемствы сталіцы і Мінскай вобласці не атрымалі ні аднаго сертыфіката. У Брэсцкай вобласці з 167 пробаў толькі на 57 ёсць сертыфікаты, у Гомельскай — з 184 на 53.
У іншых абласцях, па словах віцэ-прэм'ера, сертыфікаты атрыманыя ў поўным аб'ёме або іх атрыманне знаходзіцца на завяршальнай стадыі.
На думку Івана Бамбізы, аб'ектыўных прычынаў такога спазнення няма. Калі расійскія сертыфікаты не будуць атрыманыя своечасова, то можна казаць пра бяздзейнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў, заявіў чыноўнік.