“Белавія”: Павялічылася колькасць пасажыраў, якія ляцяць з Тбілісі
Сёння ранкам з Тбілісі вярнуўся самалёт авіякампаніі “Белавія”. На яго борце ў Мінск прыляцелі 88 пасажыраў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец.
Паводле яго слоў, у апошнія дні павялічылася колькасць пасажыраў, які прылятаюць з грузінскай сталіцы. А вось з Мінска жадаючых паляцець у Тбілісі стала значна менш. Нягледзячы на гэта, “Белавія” цалкам аднавіла рэгулярныя рэйсы ў Грузію.
Ігар Чаргінец: “Цяпер туды лятаюць самалёты па ранейшаму графіку: тры разы на тыдзень рэгулярныя рэйсы ў Тбілісі і раз на тыдзень — чартарны ў Батумі”.