Бенедыкт XVI мае ў бібліятэцы "Песню пра зубра" ручной работы

2 верасня ў Гродне прэзентуюць “Песню пра зубра”, нарукаваную ў Італіі ручным спосабам. Наклад кнгі – 150 экземпляраў, адзін з іх знаходзіцца ў Папы Рымскага Бенедыкта XVI.
Кніга зроблена гродзенскім графікам Юрыем Якавенкам і італьянскім майстрам-літографам Джуліяна Якамучы. Яна ўбачыла свет у горадзе Сан-Бенедэта-дэль-Тронта. У ёй 28 аркушаў лацінскага тэксту з гравюрамі Юрыя Якавенкі. Пласціны, з якіх “ціснулі” кнігу, і адзін са 150 надрукаваных экземпляраў ён прэзентаваў Гродзенскаму дзяржаўнаму гісторыка-археалагічнаму музею. Яны будуць захоўвацца пад шклом у Новым замку. Таму наведнікі змогуць убачыць толькі яе вокладку. Разгледзець усе старонкі можна ў гарадской выставачнай зале, дзе пройдзе прэзентацыя.

Дарэчы, па правілах наступны наклад можна надрукаваць толькі праз 75 гадоў. Гэта падвышае калекцыйны кошт экземпляра да 3,5 тысячы еўра.


На здымку аўтаркі: Адна з гравюр, што ілюструюць кнігу-цуд.