Дажджы разбурылі дах гомельскага храма Св. Пятра і Паўла (фота)

Нядаўнія залевы моцна пашкодзілі дах у гомельскім зборы Святых Пятра і Паўла. У пятніцу будаўнікі пачалі рамонтныя працы, зняўшы пакрыццё. Рабочыя спынілі працу а 20, будуць працаваць і ў выходныя. Вячэрняя служба ў храме прайшла, нягледзячы на рамонт.

Петрапаўскаму збору ў Гомелі летась споўнілася 200 год. На святкаванні прыязджаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Храм лічыцца адным з самых значных і прыгожых у краіне. Яго фундатар - граф Мікалай Румянцаў, які замовіў яго пабудову ў класічным стылі англійскаму архітэктару Джону Кларку.

Збор будаваўся з 1809 па 1819 гг., ён нагадвае парыжскую царкву Св. Женеўевы і лонданскі сабор Святога Пятра.