Двое мінчукоў спрабавалі прадаць аўтамат

У Мінску супрацоўнікамі КДБ затрыманыя два жыхары сталіцы, якія спрабавалі прадаць аўтамат Калашнікава АКС-47.
За яго яны спрабавалі атрымаць 1600 долараў. Аднак у якасці пакупнікоў выступілі аператыўнікі, якія і затрымалі прадаўцоў. Зараз яны знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

www.belapan.com