З-за фальсіфікацыі іспыту па матэматыцы заданні па мове аб’явяць па ТБ

Тэму ўступнай дыктоўкі па беларускай мове абвесцяць у пятніцу ў 10.55 па канале "Беларусь 1" і радыё, паведамляе "Комсомольская правда". Якую менавіта дыктоўку будуць пісаць будучыя гімназісты, вырашыцца з дапамогай лататрона. У яго занрузяць больш за 200 тэкстаў са зборніка кантрольных работ.



Нагадаем, у сераду адбыўся скандал з іспытам па матэматыцы для паступаючых у 5-я класы. Умовы кантрольнай сталі вядомыя загадзя. У некаторых гімназіях дзеці выходзілі з класаў ужо праз 20 хвілінаў пасля пачатку іспыту. Напярэдадні шматлікія бацькі атрымалі смс з нумарам кантрольнай са зборніка кантрольных работ.



Усе тэксты дыктовак і задачы па матэматыцы бяруцца са зборнікаў, выдадзеных загадзя. У кожным — больш за 200 кантрольных работ і тэкстаў, таму вывучыць іх на памяць нерэальна.



Дыктоўка па беларускай мове — апошняе ўступнае выпрабаванне ў гімназіі.



Фота — gymnasia6.org.ru