Дзмітрый Калдун не вызвалены ад службы ў войску – ваенком Бендзянкоў
Спявак Дзмітрый Калдун не вызвалены ад службы ў войску. Пра гэта заявіў ваенны камісар Фрунзенскага раёна Мінску Эдуард Бендзянкоў. Паводле яго словаў, ніхто Калдуну не даваў адтэрміноўку.
Нагадаем, у інтэрв’ю газеце “Комсомольская правда в Беларуси” спявак паведаміў, што па стане здароўя атрымаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую службу на тры гады.
Калдун сцвярджаў, што ён прайшоў абследаванне ў лякарні, пасля чаго яго і прызналі непрыдатным для вайсковай службы. Ваенком Бендзянкоў прызнае, што спявак праходзіў медкамісію.
Аднак ён сцвярджае, што камісіі, якія вырашаюць пытанне аб прадастаўленні адтэрміновак прызыўнікам, пачнуць засядаць з лістапада.
Інтэрфакс