Экспартная пошліна на расійскую нафту павялічана амаль на 100 долараў

Экспартная пошліна на расійскую нафту з 1 жніўня 2008 года ізноў паб'е рэкорд і складзе 495,9 долараў за тону.
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін, паведамляе “Інтэрфакс”. Да гэтага падвышэння стаўка пошліны складала 398,1 долараў за тону. Беларусь таксама, згодна з дамовамі з Расіяй, павінна павысіць экспартную пошліну на нафту.