Еўрафорум атрымаў памяшканне, але месца на ўсіх там можа не хапіць

Беларускі еўрапейскі форум пройдзе ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода 14 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Паводле яго слоў, у палацы МАЗа ёсць каля 1000 месцаў, але прысутных на форуме можа быць больш. Юрый Губарэвіч: “На сёння мы маем ужо пацверджаную інфармацыю пра вылучэнне больш за тысячы дэлегатаў. Гэта лічба парадку 1070 дэлегатаў. Таксама было запрошана асобна каля 150 ганаровых гасцей з Беларусі і некалькі дзесяткаў гасцей з замежжа, з улікам прадстаўнікоў дыпламатычных місій, якія размяшчаюцца ў Мінску”.

Нагадаем, раней арганізатары мерапрыемства спрабавалі дамовіцца з Палацам Рэспублікі, Палацам спорту, КЗ “Мінск”, кінатэатрам “Кастрычнік”, Палацам чыгуначнікаў і іншымі ўстановамі. Але ўсюды ім адмаўлялі.