Ф.Вячорка: Хутчэй за ўсё, мяне сёння ж прывязуць на прызыўны пункт
Лідэра “Моладзі БНФ” Франака Вячорку спрабуюць гвалтоўна вывезці з ваеннага шпіталя, дзе ён праходзіць медагляд, у ваенкамат Савецкага раёна.
Як распавёў палітык Еўрарадыё, за ім прыехалі супрацоўнікі КДБ і міліцыянты. Між тым, медагляд яшчэ не завяршыўся. Паводле слоў палітыка, у яго гіпертанія, захворванне вачэй і плоскаступнёвасць.
Акурат кардыёлага, траўматолага і афтальмолага ён і не прайшоў. Таксама ён адзначыў, што падчас агляду медыкі скажалі звесткі, заніжаючы паказчыкі ціску і іншыя дадзеныя. У сувязі з гэтым Вячорка мае намер ужо сёння падаць у суд на ваенны шпіталь.
Палітык не выключае, што ў ваенкамаце яму паведамяць аб прыдатнасці да службы ў войску і адразу адправяць на прызыўны пункт.