Індыя гатовая плаціць за беларускія калійныя ўгнаенні больш, чым летась

Калійныя ўгнаенні

Калійныя ўгнаенні

Беларуская калійная кампанія падпісала вялікі кантракт з Індыяй на пастаўку калійных угнаенняў. Пра гэта піша расійскае выданне "Коммерсант".

Індыйская кампанія IPL гатовая плаціць Беларусі па 383 долары за тону хларыду калію. Гэта на 34 долары больш, чым у папярэднім кантракце.

Паводле аналітыкаў, пагадненні з найбуйнейшымі спажыўцамі — Індыяй і Кітаем — звычайна вызначаюць цэны для ўсяго рынку. Таму беларуска-індыйскае пагадненне можа падштурхнуць уверх цэны на рынку.

Паводле ацэнак Argus Potash, летась Беларуская калійная кампанія павінна была паставіць у Індыю каля 650 тысяч тон угнаенняў па 349 долараў за тону.

Дарэчы, рынак калійных угнаенняў выглядае лепш, чым рынак азотных. Там пасля трохмесячнага прыпынку суднаходства ў Армузскім праліве спярша пачаўся рост цэн, а цяпер ідзе распродаж запасаў са складоў вытворцаў, праз што цэны значна абваліліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.