Кандыдат у дэпутаты Ірына Яскевіч: Яны разумелі, што я на гэтым не спынюся
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кандыдатам у дэпутаты прадпрымальніка з Віцебску Ірыну Яскевіч. Высветлілася, што акруговая камісія няправільна праверыла подпісы, сабраныя ў яе падтрымку. Таксама Яскевіч не верылі, што яна з'яўляецца дырэктарам фірмы, хоць яна і мела адпаведны дакумент. У інтэрв'ю Еўрарадыё Ірына Яскевіч выказала сваё меркаванне наконт таго, чаму ЦВК вырашыў яе зарэгістраваць:
"Я думаю, што тут не ўсё так проста. Пайшлі скаргі, звароты, і яны разумелі, што я на гэтым не спынюся і буду даказваць сваю правату. Напэўна, яны вырашылі, што так прасцей".
Адзначым, што Яскевіч уваходзіць у адзіны спіс Аб'яднаных дэмакратычных сілаў і з'яўляецца кіраўніцай аргкамітэта рэспубліканскага прафсаюза малога бізнэсу "РАЗАМ".