Літоўскі эксперт: Расійска-грузінская вайна змяніла падыход ЕС да Беларусі
Жнівеньскі канфлікт у Грузіі стаў паваротным для еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Менавіта ён падштурхнуў еўрапейцаў працягнуць мараторый на санкцыі. Такое меркаванне выказаў літоўскі палітолаг Лаўрынас Кашчунас, дырэктар Цэнтра геапалітычных даследаванняў Усходу. На думку палітолага, з боку ЕС вядзецца двайная стратэгія – праца з апазіцыяй і выбарачныя кантакты з рэжымам. Калі Еўрасаюз не будзе нічога змяняць, кажа Кашчунас, Расія проста ўцягне ў сябе Беларусь або будзе там усё вырашаць. У сувязі з гэтым, пры цяперашняй палітыцы ЕС у Беларусі ёсць больш шанцаў для таго, каб балансаваць паміж Расіяй і Еўрасаюзам.
Кашчунас згаджаецца са сцвярджэннем, што расійская карта з'яўляецца вызначальным момантам у палітыцы ЕС пры кантактах з Беларуссю: "Да канфлікту ў Грузіі ў Еўропе лічылі, што на Беларусь трэба ўздзейнічаць праз Расію. Беларусь разглядалася як дамен Расіі, і ў гэтай сувязі іначай ЕС дзейнічаць не мог. Пасля гэтага канфлікту адбылася трансфармацыя палітыкі. І я думаю, што расійскі фактар тут самы галоўны".
Па словах палітолага, Еўрасаюз праектуе Беларусь як дэмакратычную краіну, але без Лукашэнкі, а праз эканоміку Еўропа жадае ўздзейнічаць на сітуацыю ў краіне.
Удзел Беларусі ва "Ўсходнім партнёрстве" пажаданы для еўрапейцаў, аднак з гэтым могуць з'явіцца складанасці: "Сітуацыя з "Усходнім партнёрствам" у Беларусі складаная, у адрозненне, напрыклад, ад Украіны, якая ўжо распачала пэўныя крокі ў гэтым напрамку".
DELFI