Машына дарожнай службы пашкодзіла 15 прыпаркаваных аўтамабіляў
ДАІ шукае кіроўцу. Пацярпелыя атрымаюць страхоўку.
У Мінску машына дарожнай службы пашкодзіла 15 прыпаркаваных аўтамабіляў. Здарэнне адбылося раніцай 15 студзеня на вуліцы Дамброўскай ў раёне бізнес-цэнтра Sky Towers.
Як паведамляе сайт auto.tut.by, аўтамабіль дарожнай службы ехаў па вуліцы і пасыпаў дарогу пяском. У нейкі момант разам з пяском пачалі вылятаць камяні, якія пашкодзілі 15 прыпаркаваных машын. У аўтамабіляў разбітыя шыбы, пашкоджаныя элементы кузава.
Адзначаецца, што афармлення дарожна-транспартнага здарэння не было. Аднак усе кіроўцы атрымаюць страхоўку — правядзенне гэтага віду работ застрахавана.
ДАІ спрабуе высветліць асобу кіроўцы аўтамабіля, які праводзіў пасыпку дарогі.
Здымак з архіву. Фота: Мінск-навіны