“Мінсккамунцепласетка”: Калі з'явіцца цяпло ў жылых дамах, ведаюць ЖЭСы

Ацяпленне сёння будзе ўключанае ў жылых дамах у беларускай сталіцы. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мінскія ўлады спасылаюцца на "неспрыяльны прагноз надвор'я", таму далейшае адцягванне пачатку ацяпляльнага сезону было прызнанае немэтазгодным. З 20 кастрычніка цяпло з'явіцца таксама ў інтэрнатах, гасцініцах, установах культуры і спорту.

Аднак ацяпленне ўключаць не адразу, а на працягу 5 дзён: па 20% жылых дамоў штодня. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі на прадпрыемстве “Мінсккамунцепласетка”.

“Заўсёды графік складаецца такім чынам, што ўключаецца па 20% дамоў ад кожнага ЖЭСа. Як ЖЭС вызначыў, разбіў дамы, якія яны ўключаюць, так і будзе паступаць цяпло. На працягу 5 дзён ва ўсіх будзе ўключана цяпло”.

Такім чынам, каб даведацца, калі ў вашым доме ўключаць ацяпленне неабходна запытацца ў сваім ЖЭСе.

Тэлефоны мінскіх ЖЭСаў.