На Міншчыне злавілі злодзеяў, якія здзяйснялі крадзяжы на вышыні 70 метраў
Групу злодзеяў, якая са жніўня 2008-га займалася крадзяжамі кабелю з 70-метровых вышак аднаго з аператараў сотавай сувязі, выявілі праваахоўнікі. Сярод пацярпелых аказаліся Вілейскі, Маладзечанскі, Лагойскі, Дзяржынскі і Валожынскі раёны Мінскай вобласці, а таксама Пастаўскі і Докшыцкі раёны Віцебскай вобласці.
Ніякіх слядоў зламыснікі не пакідалі, нічога падазронага не заўважалі і жыхары бліжэйшых населеных пунктаў. Аднак з дапамогай устаноўленай на вышках сучаснай сігналізацыі злодзеяў удалося затрымаць.
Імі аказаліся працаўнікі прадпрыемства, якое здзяйсняла мантаж і дэмантаж абсталявання на вышках аператараў сотавай сувязі. Трое жыхароў Мінскай вобласці выкарыстоўвалі не толькі спецвопратку, але і службовы аўтамабіль.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", свае дзеянні яны патлумачылі цяжкім матэрыяльным становішчам.