Затрыманага ў Арменіі беларуса адпусцілі на волю

Віктар Клімус

Віктар Клімус / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку

Затрыманага ў Арменіі беларускага палітуцекача адпусцілі на волю. Пра гэта Віктар Клімус сам паведаміў у сацсетках.

"Жывы. Здаровы. На волі. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў!" напісаў ён у Фэйсбуку.

Пра затрыманне Віктара Клімуса стала вядома зранку 15 чэрвеня. Беларуса, які прыляцеў з Польшчы па працы, затрымалі ў аэрапорце Ерэвана. Армянскія памежнікі паведамілі, што яго імя значыцца ў міждзяржаўным вышуку.

Да вызвалення затрыманага беларуса падключыліся мясцовыя праваабаронцы, а таксама юрыдычная служба Офіса Святланы Ціханоўскай.

Брастаўчанін Віктар Клімус пакінуў Беларусь пры канцы 2020 года пад пагрозай палітычнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.