NIN прапаноўваюць масіў бясплатнага відэа
Фронтмэн Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар прапанаваў сваім фэнам магчымасць
бясплатна загрузіць відэаматэрыялы, знятыя падчас трох нядаўніх
выступаў гурта ў рамках тура Lights in the Sky. Як намякае музыка, здымкі праводзіліся без яго ведама «нейкай групай ананімных прыхільнікаў», якая зрабіла ў выніку цалкам разумны канцэртны фільм.
«Мяркуючы па ўсім, служба забеспячэння парадку ў гэты час адпачывала, таму што запіс атрымаўся выдатнай якасці, - піша Рэзнар на сваім сайце. – Магчыма, умельцы з вашага ліку змогуць стварыць з яго нешта крутое. Але я вам гэтага не казаў!».
Нерэдагаваныя відэаматэрыялы выкладзеныя на торэнт-сайтах, спасылкі на якія апублікаваныя на інтэрнэт-форуме Nine Inch Nails. Праўда, спампаваць іх атрымаецца не ўсялякаму: вага пакета складае 400 Гігабайт.
Нагадаем, раней Трэнт Рэзнар заяўляў пра тое, што бягучыя гастролі стануць апошнімі для «цяперашняга фармату гурта». У адным з ранніх інтэрв'ю музыка прызнаўся, што жадаў засняць шоў тура Lights in the Sky з мэтай наступнага выпуску канцэртнага фільма, аднак не змог ажыццявіць гэтую ідэю.
Фота: www.muslib.ru