Прэзідыум палітрады АДС патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў
Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сілаў распаўсюдзіў заяву ў сувязі з затрыманнем па падазрэнні ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня Юрыя Карэтнікава.
Нагадаем, ён быў затрыманы і заключаны пад варту 16 ліпеня.
"Хваля рэпрэсій супраць дэмакратычнай апазіцыі падчас выбарчай кампаніі не толькі не спыняецца, але і выходзіць на новы ўзровень", - канстатуюць аўтары заявы. Затрыманне Карэтнікава, на іх думку, азначае, што ўлады "не пажадалі прыслухацца да рэкамендыцый дэмакратычных сілаў не выкарыстоўваць выбух 4 ліпеня ў мэтах палітычных рэпрэсій".
Пры гэтым кіраўніцтва АДС звяртае ўвагу на той факт, што Юрый Карэтнікаў з 29 чэрвеня па 6 ліпеня па запрашэнні Рады Еўропы браў удзел у працы летняга ўніверсітэта дэмакратыі ў Страсбургу.
Прэзідыум палітрады АДС запатрабаваў неадкладнага вызвалення ўсіх вязняў сумлення.
"Мы падкрэсліваем гатоўнасць перагледзець фармат далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі і заклікаем міжнародныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі, звязаць канчатковае рашэнне аб сваім прыездзе ў Беларусь са спыненнем палітычных рэпрэсій", - гаворыцца ў заяве.
БелаПАН