Андэрс Брэйвік наведваў Беларусь у 2005 годзе

Паводле памежнікаў, Брэйвік прыбыў у Нацыянальны аэрапорт "Мінск" рэйсам “Вена–Мінск” 4 сакавіка з турыстычнай мэтай і пакінуў краіну рэйсам “Мінск–Вена” 11 сакавіка. З дакументамі ў яго было ўсё нармальна, паведамляе "Радыё Свабода".

У памежным камітэце сцвярджаюць, што падстаў не пусціць будучага тэрарыста ў краіну не было. Прэтэнзій да яго таксама не маюць.

Нагадаем, што ахвярамі Брэйвіка ў Осла і ў маладзёжным лягеры на востраве Утай сталі 76 чалавек. Па інфармацыі СМІ, нашу краіну ён наведваў нібыта цікавячыся наступствамі катастрофы ў Чарнобылі.