Матч БАТЭ — "Хапаэль" будзе судзіць англічанін Ховард Уэб
Ён прызначаны галоўным арбітрам першага матчу раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж беларускім і ізраільскім клубамі, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, матч пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 22 жніўня, пачатак у 21.45.
Ховард Уэб — вядомы арбітр, яму 41 год. З 2003 года Уэб судзіць матчы англійскай Прэм'ер-лігі. Ён з'яўляецца рэкардсменам па колькасці жоўтых картак, паказаных у фіналах чэмпіянатаў свету.