Следчыя правяраюць абставіны гібелі на будоўлі ў Мінску кіроўцы КАМАЗа
Трагічнае здарэнне адбылося 9 ліпеня на будаўнічай пляцоўцы на праспекце Пераможцаў.
Пры пад'ездзе да разгрузкі бетонамяшалка перакулілася, кіроўца, якога заціснула ў кабіне, загінуў. Яму было 26 гадоў.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта па Мінску. Следчыя спрабуюць высветліць прычыны здарэння. Прызначаныя экспертызы.

Фота — mchs.gov.by