Сёння стане вядомая цана, па якой Беларусь будзе набываць расійскі газ?
Пасяджэнне Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адбудзецца сёння ў Маскве. Напярэдадні ў расійскую сталіцу прыехаў беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, які сустрэўся з мэрам Масквы Юрыем Лужковым і міністрам фінансаў Расіі Аляксеем Кудрыным. Сёння Сідорскі ў "вузкім фармаце" паразмаўляе з прэм'ерам Уладзімірам Пуціным, а ўжо пасля гэтага перамовы будуць працягнутыя ў пашыраным складзе.
Саюзны Cаўмін мусіць зацвердзіць праект сумеснага плана дзеянняў урадаў Беларусі і Расіі па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу. Плануецца таксама абмеркаваць пытанне аб вынасе мытнага і іншых відаў кантролю на знешнія межы саюзнай дзяржавы.
Магчыма, што па выніках пасяджэння стане вядомая цана, па якой Беларусь будзе набываць расійскі газ у 2009 годзе.
БелаПАН нагадвае, што на 3 лютага ў Маскве запланаванае пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы.