Тэхнічкі атрымлівалі прэміі за працу на дачы дырэктара мінскай школы

Узбуджаны 2 крымінальныя справы ў адносінах дырэктара мінскай сярэдняй школы, паведамляе сайт naviny.by. 59-гадовая мінчучка неабгрунтавана налічыла супрацоўнікам мінскай сярэдняй школы прэміі на суму амаль 17 мільёнаў рублёў за выкананне функцый, якія не ўваходзілі ў іх службовыя абавязкі. Заахвочвала дырэктрыса з бюджэтных сродкаў тэхперсанал школы за працу па ўборцы яе ўласнай кватэры, а таксама за працу на дачы.

Аператыўнікі Фрунзенскага РУВД таксама ўстанавілі факт дзіўнага працаўладкавання дачкі дырэктара. 6 траўня жанчыну прынялі на працу, а ўжо 10 яна сышла ў дэкрэт. У дзень прыёму на працу дырэктарская дачка знаходзілася ў Італіі.

Крымінальныя справы зараз накіраваны для разгляду ў суд.