Толькі 37% сем'яў з дзецьмі ў нашай краіне маюць больш за адно дзіця
Амаль 63% беларускіх сем'яў з дзецьмі маюць толькі адно дзіця. Двух дзяцей маюць 31,5% ад усіх сем'яў з дзецьмі, трох дзяцей — толькі 5,7% беларускіх сем'яў. Усяго ў краіне налічваецца 1 млн. 411 тысяч сем'яў, у якіх выхоўваецца 1 млн. 785 тысяч 387 дзяцей да 18 гадоў. Гэтыя звесткі агучыла Міністэрства адукацыі. Дарэчы, дзеці складаюць амаль 18,5% ад усяго насельніцтва Беларусі. Летась колькасць дзіцячага насельніцтва ў краіне працягвала памяншацца. Найбольшае скарачэнне колькасці дзяцей за год — на 6,5 тыс. чалавек — адзначалася ў Віцебскай вобласці; найменшае — у Мінску, дзе дзіцячае насельніцтва скарацілася менш чым на 2 тысячы чалавек, інфармуе БелаПАН.