Трое падлеткаў падпалілі дом са шматдзетнай сям'ёй (фота)

Трое падлеткаў падпалілі дом са шматдзетнай сям'ёй у Давыд-Гарадку (Столінскі раён). Здарэнне адбылося яшчэ ўвечары 26 красавіка.

Як інфармуе партал tut.by, падлеткі падкраліся да жылога дома, перарэзалі шланг газавых балонаў, аблілі гаручай вадкасцю адну са сцен пабудовы і падпалілі яе запалкай. У той момант у доме знаходзілася ўся сям'я: бацька, маці і чацвёра дзяцей, самаму малодшаму з якіх шэсць гадоў. На шчасце, кіраўнік сямейства своечасова заўважыў узгаранне і паспеў патушыць агонь. На месцы здарэння следчыя знайшлі бутэльку з этыкеткай "газа".

Неўзабаве асобы падпальшчыкаў былі ўстаноўленыя. Высветлілася, што матывам злачынства стаў канфлікт, які адбыўся напярэдадні, паміж адным з падазраваных і сынам пацярпелых. Такім чынам школьнік вырашыў пакараць свайго крыўдзіцеля.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Падпал". Паведамляецца, што ўсе падазраваныя вучацца ў адной школе. Аднаму з іх 15 гадоў, дваім — па 14. Ім выстаўленае абвінавачванне, вырашаецца пытанне аб прызначэнні ў дачыненні да іх комплексных судовых псіхолага-псіхіятрычных экспертыз.

Фота: tut.by