Турцыя дамовілася з Еўрасаюзам па газаправодзе Nabucco

Напярэдадні прызначанага на 13 ліпеня падпісання пагаднення па будаўніцтве газаправода Nabucco, Турцыя пайшла насустрач удзельнікам міжнароднага кансорцыюма.  Турэцкі міністр энергетыкі аб'явіў аб тым, што яго краіна не будзе прэтэндаваць на пакупку 15% паліва, якое будзе перакачвацца па праектаваным газаправодзе, па льготнай цане. Гэтае патрабаванне Анкары было адной з галоўных перашкодаў на шляху заключэння міжурадавага пагаднення паміж Турцыяй, Аўстрыяй, Балгарыяй, Румыніяй і Венгрыяй аб пастаўках газу з Каспійскага рэгіёна ў Еўропу ў абход Расіі.

Такім чынам, сёння ў Анкары прадстаўнікі ЕС і ўраду Турцыі змогуць падпісаць дакумент, паведамляе Газета.ру.