У Беларусі з 1 снежня запрацуюць спецыяльныя тэлефонныя лініі

У Беларусі з 1 снежня запрацуюць спецыяльныя тэлефонныя лініі. Прымацца званкі будуць кругласутачна. На іх можна паведаміць аб фактах насілля ў сям'і, у першую чаргу над непаўналетнімі. У міліцыі гавораць, гэта не звязана са статыстыкай такіх праяўленняў. Мэта - папярэдзіць праблему.

Прымаць гарачыя званкі на прамыя лініі будуць у першую чаргу псіхолагі. Яны ў залежнасці ад сур'ёзнасці праблемы будуць размяркоўваць іх па адпаведных ведамствах.

Штаб прамой лініі будзе размяшчацца ў прыёмніку-размеркавальніку для непаўналетніх, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Тэлефон гарачай лініі:
(017) 220-45-26