У Брэсце прыхільнікаў байкоту выбараў назвалі "дробнымі хуліганамі"
На 5 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаныя ў Брэсце мясцовыя апазіцыйныя актывісты Яўген Скрабец і Міхаіл Ільін. Суд Маскоўскага раёна пакараў іх за "дробнае хуліганства". Міліцыянты затрымалі хлопцаў уначы, калі яны расклейвалі на праспекце Рэспублікі ўлёткі аб байкоце парламенцкіх выбараў. У кватэры Ільіна быў праведзены ператрус, падчас якога міліцыянты забралі асобнікі старых нумароў "Народнай волі", апазіцыйнай маладзёжнай газеты, перадвыбарчыя ўлёткі. Таксама праваахоўнікі прачыталі асабістую перапіску актывіста, інфармуе БелаПАН.