У Лельчыцкім раёне пакараны за п'янку трактарыст наладзіў перастрэлку
Перастрэлку наладзіў на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў Лельчыцкім раёне 25-гадовы трактарыст. Напярэдадні за п'янку яго адхілілі ад працы. Хлопец узяў паляўнічую стрэльбу і зрабіў два стрэлы - ў жняярку
камбайна і ў паветра. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, з якім ён і
раней канфліктаваў, на той час у гаражы не было.
Трактарыста затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу. Яму пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.
Трактарыста затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу. Яму пагражае ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.