У Мінску жыхары прыватнага сектара спрабуюць ініцыяваць мясцовы рэферэндум

Каля 150 мінчукоў — жыхароў прыватнага сектару Сельгаспасёлку арганізавалі ініцыятыўную групу па стварэнню камітэта мясцовага самакіравання для абароны правоў уласнікаў. Таксама на сваім сходзе яны вырашылі ініцыяваць мясцовы рэферэндум па пытаннях зносу прыватнага сектару. Як паведамляе БелаПАН, людзей найперш хвалююць тэрміны правядзення зносу, пра якія ім ніхто не паведамляе, а таксама іх правы. Мяркуецца, што камітэт мясцовага самакіравання будзе прадстаўляць інтарэсы жыхароў Сельгаспасёлка перад адміністрацыяй Савецкага раёна і Мінгарвыканкамам. Дарэчы, чыноўнікі з раённай адміністрацыі запрашэнне наведаць сход праігнаравалі.