У верасні ў беларускіх школах з'явяцца першыя падручнікі новага пакалення

У верасні ў беларускіх школах з'явяцца першыя падручнікі новага пакалення

У верасні ў беларускіх школах з'явяцца першыя падручнікі новага пакалення, яны ўжо падрыхтаваны. Пра гэта паведаміла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка. Паводле яе слоў, распрацаваныя вучэбныя праграмы па ўсіх прадметах. Усе гэтыя матэрыялы абмяркоўваліся ў школах з настаўнікамі.

"Мы атрымалі ад настаўнікаў рэальную дапамогу і падтрымку, шмат канкрэтных канструктыўных прапаноў паступала на наш партал", — цытуе словы Раісы Сідарэнкі БЕЛТА.

Адзначаецца, што базавы падручнік будзе ўтрымліваць неабходны набор ведаў, якімі мусіць валодаць кожны вучань. Падручнік мусіць арыентаваць і навучэнцаў, і педагогаў на пошук дадатковых матэрыялаў па тэме, у тым ліку і на электронных адукацыйных рэсурсах. Дадаткі да падручніка будуць і друкаваныя, і электронныя.