Украіна скараціла транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь

У наступным годзе транзіт венесуэльскай нафты ў Беларусь праз тэрыторыю Ўкраіны скарочаны да 9 млн тон. Гэта зацверджана адпаведнай беларуска-ўкраінскай дамовай, паведамляе УНІАН. Нагадаем, што раней транзіт нафты праз Украіну ў 2011 годзе планаваўся ў памеры 10 млн тон. Дарэчы, і сёлета замест запланаваных раней 4 млн тон нафты аб'ём транзіту чакаецца ў памеры 1,5 млн тон.

Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Беларусь плануе закупіць у Венесуэлы 4 млн тон нафты сёлета і 10 млн тон - у 2011 годзе.