Ус праз "СБ" нагадвае Лукашэнку пра неабходнасць папраўкі ў Выбарчым кодэксе
Газета "СБ-Беларусь Сегодня" надрукавала перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Пачынаецца праграма са сцвярджэння, што выбарчая сістэма Беларусі пабудаваная на аснове выбарчай сістэмы Нямеччыны 30–х гадоў ХХ стагоддзя.
Ус тлумачыць, што выбары праводзяцца, абапіраючыся на мясцовыя выканаўчыя органы ўлады. Кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый абавязваюць станавіцца старшынямі ўчастковых выбарчых камісій. З тымі, хто адмаўляецца, не падаўжаюць працоўныя кантракты. У выніку гэтага кіраўнікі пападаюць у прамую залежнасць ад мясцовай выканаўчай улады, якая дыктуе, колькі і на якім выбарчым участку павінна быць галасоў за вызначанага кандыдата ў пратаколе падліку бюлетэняў, сцвярджае Ус.
Кандыдат у прэзідэнты нагадвае, што каб гэтага зноў не адбылося, 4 лістапада ён накіраваў Лукашэнку зварот з прапановай тэрмінова занесці ў Выбарчы кодэкс папраўку аб тым, што кожны кандыдат на пост прэзідэнта мае права накіроўваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі свайго прадстаўніка з паўнамоцтвамі падліку бюлетэняў і падпісваць пратакол падліку бюлетэняў.
Без гэтай папраўкі не будзе аб'ектыўных выбараў у краіне, сцвярджае Ус.