Вера Страмкоўская: Мы павялічым суму пазову да арганізатараў "жывога шчыта"
На 19 чэрвеня прызначан разгляд крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ДАІ, якія затрымоўвалі на трасе "Мінск-Мікашэвічы" ў сакавіку п'янага кіроўцу "жывым шчытом". Працэс пройдзе ў судзе Мінскага раёна і горада Заслаўя. Нагадаем, што ў суд перададзеныя матэрыялы на двух супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінску. На яшчэ дваіх крымінальная справа спынена па прычыне адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства.
Шасцёра пацярпелых па гэтай справе падалі таксама грамадзянскія пазовы на даішнікаў — па 50 млн руб. кожны. Адвакатка Вера Страмкоўская кажа, што ніхто з яе падабаронных не здымае сваіх прэтэнзіяў. Болей за тое, падчас працэсу сума пазову будзе павялічаная:
Страмкоўская: Яшчэ будзем дадаваць да грамадзянскага пазову, таму што ёсць выдаткі на лекі і на эвакуатар, які выклікалі, каб перавезці сапсаваныя транспартныя сродкі. І таксама на дапамогу адваката... Гэта ўшсё будзем зысківаць з абвінавачаных.
Нагадаем, што Раман Мянцюк, якога даішнікі спынялі "жывым шчытом", знаходзіцца ў вышуку.