Віцебская міліцыя канфіскавала каля дзесятка “міронаўскіх” сцягоў

Каля дзесятка бел-чырвона-белых сцягоў сабралі за апошнія гады міліцыянты з Чыгуначнага райаддзела Віцебска. Іх вывешваў у цяжкадаступных месцах у абласным цэнтры няўлоўны Мірон.
Апошняя акцыя адбылася ўчора і яна была праведзеная ў гонар Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі. Мірон вывесіў сцяг над пяцівярховым домам на скрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай. Ён правісеў амаль гадзіну і папоўніў калекцыю віцебскіх міліцыянтаў.

Радыё Свабода